Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Дашкевічу не перадалі шапку — бо з натуральнага футра


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч напісаў пра жыцьцё ў адзіночцы гарадзенскай турмы.

Ад лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча яго нявеста Наста Палажанка атрымала адразу некалькі лістоў. Вязень адзіночкі ў гарадзенскай турме коратка напісаў пра свае побытавыя ўмовы і паведаміў, што з здароўем у яго праблемаў няма.

Палажанка: «Умовы ў яго цяпер нічым не адрозьніваюцца ад таго, што было ў ПКТ калёніі ў Горках ці ў карцэры ў Глыбокім. Расклад дня той жа. А з навінаў — тое, што атрымаў ад мяне рэчавую перадачу, якая, спадзяюся, будзе вельмі карысная да зімы: швэдар, бялізна, пральны парашок, каб можна было нешта памыць у камэры. Таксама мыла, зубная паста. Адзінае маё расчараваньне было ў тым, што не ўзялі зімовую шапку — бо з натуральнага футра. Сказалі, каб была з штучнага, то ўзялі б. Потым Зьміцер праз адваката патлумачыў, чаму. Аказваецца, шапка з натуральнага футра ўяўляе зь сябе пэўную каштоўнасьць, а з штучнага — не. Маўляў, раптам нехта зь вязьняў яе скрадзе. Таму застаўся Зьміцер бяз шапкі. Праўда, у яго ёсьць шапка, але малога памеру. Быццам абяцалі выдаць нармальную».

У 2011 годзе Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў хуліганстве, нібыта ўчыненым за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Тэрмін пакараньня мусіў скончыцца сёлета 18 сьнежня, але ў жніўні палітвязьня зноў асудзілі і дадалі год калёніі за непадпарадкаваньне, да таго ж адправілі з калёніі ў турму.

Эдуард Лобаў, архіўнае фота

Эдуард Лобаў, архіўнае фота

1 сьнежня спаўняецца 24 гады маладафронтаўцу Эдуарду Лобаву, якога арыштавалі й асудзілі разам зь Зьмітром Дашкевічам. Лобаў адбывае 4 гады ў івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы».

Маці палітвязьня Марына Лобава: «Летась напярэдадні свайго дня нараджэньня Эдуард званіў мне, а цяпер званку пакуль не было».

Павіншаваць маці Эдуарда ўдзень прыйшлі маладафронтаўцы.
XS
SM
MD
LG