Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандроўка па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну

абноўлена

Вандроўка па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:35 0:00
Наўпроставы лінк

1 сьнежня актывісты Партыі БНФ, рух «За свабоду», БХД вандруюць па мясьцінах, зьвязаных з Слуцкім паўстаньнем. Паездку зладзіў рух салідарнасьці «Разам».

15:20 Вандроўнікі прыехалі ў вёску Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Каля парку, дзе знаходзіцца месца ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, мясцовыя міліцыянты забаранілі ўдзельнікам трымаць бел-чырвона-белыя сьцягі.

На месцы, дзе раней стаяў крыж у гонар слуцкіх паўстанцаў, традыцыйна прагучалі «Магутны Божа», «За Случчыну» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў: «Мы скончваем вандроўку ў Вызьне, дзе першая слуцкая брыгада войскаў БНР атрымала апошнюю перамогу. Такім чынам, тут цэлы месяц трымалася ўлада БНР. Тут мы ўшанавалі памяць слуцкіх змагароў, якія на гэтым месцы прынялі бой з чырвонай навалай з Усходу. Яны, па сутнасьці, змагаліся за тое самае, за што змагаемся і мы».


14:30 Падчас пераезду зь Семежава да Вызна ўдзельнікі вандроўкі патэлефанавалі маці палітвязьня Эдурда Лобава Марыне Лобавай і павіншавалі яе з днём народзінаў сына. Сёньня Эдуарду Лобаву спаўняецца 24 гады.

13:00 У вёсцы Семежава ўдзельнікі ўрачыстай вандроўкі ўсклалі вянкі і кветкі да крыжа, а таксама запалілі зьнічы ў гонар слуцкіх паўстанцаў. Прагучалі «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», а таксама малітвы за Беларусь.

Намесьнік старшыні руху салідарнасьці «Разам» Аляксандар Макаеў, які прыехаў разам з сваімі сынамі: 13-гадовым Янам і 11-гадовым Данікам — сказаў у сваёй прамове:

«Нашая вандроўка па гэтых мясьцінах — гэта традыцыйнае ўшанаваньне нашых змагароў. Такім чынам мы нагадваем грамадзтву пра малазнаёмыя старонкі беларускай гісторыі, якія, тым ня менш, зьяўляюцца прыкладам неверагоднага змаганьня за свабоду. Гэта найвышэйшая форма змаганьня — калі няма шанцу на перамогу. Але яны змагаліся. На прыкладзе случчакоў мы мусім выхоўваць і сваіх дзяцей».
Мікола Бамбіза чытае малітву за Беларусь
Мікола Бамбіза чытае малітву за Беларусь
Песьні паўстанцаў сьпявае бард Юлія Фралова
Песьні паўстанцаў сьпявае бард Юлія Фралова



11:00 Удзельнікі вандроўкі наведалі вёску Грозаў, дзе ля крыжа памяці слуцкіх змагароў, адбыўся імправізаваны канцэрт. Барды Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова сьпявалі песьні слуцкіх змагароў, а таксама малітвы, пакладзеныя на музыку.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў выступіў з прамовай, у якой сказаў, што цяперашняя ўлада вельмі падобная да той, супраць якой змагаліся случчакі ў 1920 годзе.

Да крыжа ўсклалі вянок зь бел-чырвона-белымі кветкамі, паставілі запаленыя зьнічкі.

Падчас імпрэзы да крыжа прыехалі міліцыянты Капыльскага раёну. Яны запісалі нумар аўтобуса, пашпартныя зьвесткі арганізатара Аляксандра Макаева, аднак іншых перашкодаў урачыстасьці не чынілі.

Партыя БНФ падавала заяўку на правядзеньне 1 сьнежня мітынгу ў Слуцку, але не атрымала дазволу.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG