Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за міліцыянтамі за гібель школьніка адказалі чыноўнікі


Кветкі і цацкі ля 23-й школы, архіўнае фота

Кветкі і цацкі ля 23-й школы, архіўнае фота

30 лістапада стала вядома, што «службовая неадпаведнасьць» стала прычынай звальненьня старшыні Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Ўладзімера Шчэрбы і начальніка ўпраўленьня адукацыі Фрунзэнскага раёну Станіслава Койпаша. У ведамствах патлумачылі, што адказныя асобы звольненыя «па згодзе бакоў».

Раней, 15 лістапада, Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў міліцыю і гарадзкія ўлады за адсутнасьць парадку на школьных тэрыторыях. Першымі падалі ў адстаўку міліцэйскія афіцэры — намесьнік начальніка Дзяржаўтаінспэкцыі Менскe Канстанцін Страх і начальнік ДАІ Фрунзэнскага раёну сталіцы Юрый Жыхараў.

9-гадовы Ўладзік Грудзеў загінуў увечары 13 лістапада пад коламі аўтамабіля ў двары сваёй школы ў мікрараёне Сухарава. На кіроўцу завялі крымінальную справу справа па артыкуле «Парушэньне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека».
XS
SM
MD
LG