Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазяхайце – мазгам будзе лягчэй


Пазяханьне можа дапамагчы ў рэгуляваньні тэмпэратуры мазгоў.

Апошнія гады дасьледчыкі выявілі, што мазгі лепш за ўсё працуюць у вузкім дыяпазоне тэмпэратур, і, як рухавіку аўтамабіля, ім часам трэба «астыць». Каб зьнізіць тэмпэратуру мазгоў, кажуць дасьледчыкі, арганізм ужывае больш халоднае паветра з навакольнага асяродзьдзя – праз глыбокі ўдых.

У выніку дасьледаваньня 160 чалавек, паводле публікацыі ў часопісе «Frontiers in Evolutionary Neuroscience», было выяўлена, што колькасьць пазяханьняў залежыць ад сэзону. Людзі часьцей пазяхаюць зімой, чым улетку. Пры гэтым, чым болей чалавек правёў часу на вуліцы пры цёплай тэмпэратуры, тым менш ён будзе пазяхаць. Гэта можа патлумачыць, чаму людзі пазяхаюць, калі стомленыя: адсутнасьць сну падвышае тэмпэратуру мазгоў.

Такім чынам, пазяханьне можа быць спосабам «астываньня» мазгоў – але пакуль што гэта толькі тэорыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG