Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франсуа Алянд: Я думаю пра Бяляцкага, які пакутуе ў няволі


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, узьвёўшы кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн у ранг кавалераў ордэна Ганаровага легіёну, прысьвяціў гэтую ўзнагароду ўсім актывістам арганізацыі.

Пра гэта паведамляе сайт spring96.org.

У сваёй прамове падчас цырымоніі ўзнагароджаньня, якая адбылася 26 лістапада, Алянд, зьвяртаючыся да Белхасэн, сказаў: «У вашай асобе я хачу адзначыць усіх актывістаў FIDH, якія часта дорага расплачваюцца за сваю сьмелую барацьбу. Я думаю пра вашага віцэ-прэзыдэнта спадара Бяляцкага, які пакутуе ў зьняволеньні ў Беларусі, пра вашага намесьніка генэральнага сакратара Набіля Раджаба, які ў турме Бахрэйну, і пра ўсіх чальцоў вашай арганізацыі, якія сёньня знаходзяцца за кратамі толькі таму, што яны патрабуюць выкананьня правасудзьдзя».

У той жа час на білбардзе з партрэтам Алеся Бяляцкага, які ўсталяваны перад мэрыяй 11-ай акругі Парыжа сёлета ў траўні на знак далучэньня сталіцы Францыі да міжнароднай кампаніі за вызваленьне вядомага праваабаронцы, зьявіўся надпіс: «Алесь Бяляцкі, ганаровы грамадзянін Парыжу».
XS
SM
MD
LG