Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Полудня будуць судзіць у студзені 2013-га


Яўген Полудзень

Яўген Полудзень

Суд над былым намесьнікам міністра ўнутраных спраў пачнецца ў студзені 2013 году. «Прыкладна ў сярэдзіне месяца, дакладны дзень яшчэ ня вызначаны», — паведаміла «Свабодзе» прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Марыя Лапо.

Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжываньні ўладай, перавышэньні ўлады і хабарніцтве. Міліцыянт быў арыштаваны ў сьнежні 2011 году і з таго часу знаходзіцца пад вартай.

Марыя Лапо: «Пытаньне, ці будзе суд над Яўгенам Полуднем адкрытым, ваенная калегія Вярхоўнага суду яшчэ ня вырашыла».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG