Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вяршэнства права. Беларусі няма чым хваліцца


Суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. 2 лістапада 2011 году.

Суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. 2 лістапада 2011 году.

Недзяржаўная міжнародная арганізацыя World Justice Project, заснаваная ў 2006 годзе Амэрыканскай асацыяцыяй адвакатаў, апублікавала свой штогадовы індэкс вяршэнства права (rule of law index) для 97 краінаў сьвету.

Складальнікі індэксу бралі пад увагу такія чыньнікі функцыянаваньня прававой дзяржавы як абмежаваньне паўнамоцтваў ўраду, наяўнасьць карупцыі, ахова парадку і бясьпека, захаваньне фундамэнтальных правоў, адкрытасьць ураду, рэгулятыўнае ўжываньне права, цывільная і крымінальная судовая вытворчасьць.

Па трох вышэй згаданых чыньніках Беларусь апынулася ў хвасьце індэксу вяршэнства права: абмежаваньне паўнамоцтваў ураду (91-е месца), адкрытасьць ураду (87), захаваньне фундамэнтальных правоў (84). Найвышэй у Беларусі складальнікі індэксу ацанілі цывільную судовую вытворчасьць (26-е месца).
XS
SM
MD
LG