Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковае жыцьцё нагадвае турму


Беларускае войска мае архаічную баявую тэхніку і традыцыі, закладзеныя сталінскім рэжымам 20-га стагодзьдзя, так піша амэрыканскі партал Business Insider.

Там надрукаваныя фота Аляксандра Міхалковіча, які рабіў фотаздымкі беларускага хлопца Максіма цягам 548 дзён ягонай службы ў 5 -й паветрана-дэсантнай брыгадзе спэцназу — ад моманту прызыву да дэмабілізацыі.

Беларускае войска лічыць сябе пераемнікам савецкага войска. Яно падтрымлівае тыя ж архаічныя традыцыі дачыненьняў паміж салдатамі і афіцэрамі. Баявая тэхніка вырабленая ў 1960-1970 гады, аднак выкарыстоўваецца дагэтуль. Шмат часу салдаты, нават спэцназаўцы чысьцяць будынкі вайсковай часткі, рамантуюць старыя казармы і баявую тэхніку. Вайсковае жыцьцё нагадвае дзіцячы працоўны лягер ці нават турму, піша Business Insider.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG