Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пастар Ганчарэнка запісаўся на прыём да Ладуцькі


Вячаслаў Ганчарэнка

Вячаслаў Ганчарэнка

Пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка спрабуе сустрэцца са старшынём Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам.

Юрыст царквы Сяргей Луканін сустрэўся 30 лістапада з намесьнікам старшыні аддзелу па зваротах грамадзянаў Менгарвыканкаму Інай Кавалеўскай. Луканін зьвярнуўся з просьбай запісаць пастара Вячаслава Ганчарэнку на прыём да старшыні Менгарвыканкаму.

«Пастар хоча пагаварыць пра магчымасьць адмены рашэньня Менгарвыканкаму ад 2005 году, якім наша царква была пазбаўленая зямлі і нашага будынка. Бо ўсе астатнія рашэньні судоў базуюцца менавіта на гэтым рашэньні Менгарвыканкаму. І гэты орган як прыняў, так і можа адмяніць сваё рашэньне».

Чыноўніца ўсё запісала ў картку і сказала,што сёньня даложыць пра гэта ў офіс мэра, нягледзячы на тое, што дні яго прыёму ўжо расьпісаныя. Магчыма, гэтую сустрэчу, як яна сказала, можна зрабіць. Але гэта, маўляў. ад яе не залежыць. Яна прапанавала чакаць званка з офіса Ладуцькі цягам 3–5 дзён.

«Я нагадаў, што 5 дзён — гэта, магчыма, вельмі доўга, бо нас ужо ў сераду зьбіраюцца высяляць. Яна адказала, што ў любым выпадку ад яе гэтае пытаньне не залежыць. І ўсё, што яна можа зрабіць, — гэта сёньня перадаць на разгляд мэру».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG