Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забудоўнік «Бульбашъ-хола» плянуе стварыць мэмарыял «Курапаты»


Цяпер праект разглядаецца ў Міністэрстве культуры. Пра гэта стала вядома газэце «Наша Ніва», яка атрымала адказ на свой зварот у Менскі райвыканкам з нагоды будаўніцтва «Бульбашъ-хола» побач зь месцам пахаваньня ахвяраў масавых рэпрэсій.

СТАА «БелРэстІвест», якое выступае заказчыкам будаўніцтва, «распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэньні мэмарыяла „Курапаты“. Гэтыя мерапрыемствы накіраваны для зацьвярджэньня ў Міністэрства культуры».

У лісьце не расшыфроўваецца, што мае ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў.

«Уласна, мэмарыял — гэта Гара Крыжоў, і ён ужо ёсьць. Плітачна-асфальтавае добраўпарадкаваньне мэмарыялу толькі нашкодзіла б. Гісторыкі не раз выступалі з ідэяй стварэньня побач музэя ахвяраў савецкага панаваньня, але гэта вялікая задача, якая патрабуе адпаведнага палітычнага рашэньня дзяржаўных уладаў,»- піша «Наша ніва».

Рэдакцыя газэты разаслала іншыя запыты ў пытаньні «Бульбашъ-хола».

Паводле Менскага райвыканкаму, будаўніцтва «аб’екта прыдарожнага сэрвісу» зьдзяйсьняецца ў межах інвэстыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010 года. А эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў міністэрстве культуры яшчэ ў 2006-м годзе. Але таксама як «прыдарожны сэрвіс на 51-м км МКАД».

Аднак падчас будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

30 кастрычніка Міністэрства культуры выдала прадпісаньне на праверку дакумэнтаў у забудоўніка на адпаведнасьць заканадаўству. Бо выявілі парушэньні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасьці. І пакуль будаўніцтва спынена.

Пра ўзьвядзеньне рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбашъ-хол» каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасьля пратэстаў грамадзкасьці з будоўлі спачатку зьнікла рэкляма комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG