Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любоў Кавалёва: Вярніце цела майго сына


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

30 лістапада, у гадавіну вынясеньня сьмяротнага прысуду Ўладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву, Ірына Багданава, Лера Красоўская і Любоў Кавалёва заклікалі ўсясьветную грамадзкасьць аб’яднацца і патрабаваць вярнуць цела Ўладзіслава Кавалёва яго сям’і.

Відэазварот ад імя трох жанчын зроблены ў рамках кампаніі «Вярніце цела», якую ініцыявала Любоў Кавалёва.

«Гэта бясконцае катаваньне для любой маці. Менавіта таму я прашу вас падтрымаць гэтую кампанію і дапамагчы мне вярнуць цела майго сына дадому. Або даведацца, дзе яго пахавалі», — сказала Любоў Кавалёва на партале Change.org.

Дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага Лера Красоўская выказвае надзею, што некалі даведацца пра лёс яе бацькі. Сястра былога палітвязьня Андрэя Саньнікава Ірына Багданава зьвяртаецца да міжнароднай грамадзкасьці з просьбай падпісаць пэтыцыю Кавалёвай. Таксама яна заклікае зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады выпусьціць палітвязьняў і не дапусьціць зьяўленьня новых.

Кампанія «Вярніце цела» стартавала 4 кастрычніка, калі на чыгуначных станцыях і станцыях мэтро ў пяці гарадах Галяндыі адначасова зьявіліся мяшкі для трупаў з жывымі целамі ўнутры. Флэш-моб быў арганізаваны галяндзкімі студэнтамі ў падтрымку Любові Кавалёвай. На наступны дзень, кампанію афіцыйна прадставіў Беларускі свабодны тэатар разам з Любоўю Кавалёвай. Гэта адбылося пасьля прэм’еры спэктакля «Trash Cuisine» у Амстэрдаме, які распавядае пра жахі сьмяротнага пакараньня па ўсім сьвеце.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі вынес сьмяротны прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Канавалаў і Кавалёў прызнаныя вінаватымі ў выбуху на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 года.

Канавалава і Кавалёва расстралялі ў сакавіку 2012 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG