Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 1-2 сьнежня: народзіны Міколы Равенскага, канцэрт «Ляпісаў» у Празе


«Ляпіс Трубяцкой»

«Ляпіс Трубяцкой»

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОРЕ

У суботу будзе пахмурна, тэмпэратура да 4 градусаў цяпла, у нядзелю сонечна, але ўначы тэмпэратура ўпадзе да мінус 5 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

1 сьнежня

Менск, у галерэі «Ў» – прагляд фільма Стэфана Русу «Вярнуць права на горад» і дыскусія з аўтарам пра трансфармацыю гарадзкой прасторы ў постсацыялістычных краінах. Пачатак у 18.30.

2 сьнежня

Менск, у клюбе «Лісіная нара» (Каліноўскага 32) – УЗІМКІ. Выступяць: Яр, Аляксандар Памідораў, Паліна Рэспубліка ды іншая. Пачатак у 18.30.

У Празе – канцэрт «Ляпіса Трубяцкога».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ

1 сьнежня

Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам

ГЭТЫЯ ДНІ Ў ГІСТОРЫІ

1 сьнежня

1887 – надрукаваны першы твор Артура Конан-Дойля пра Шэрлака Шолмса.

1934 – забойства ў Ленінградзе Сяргея Кірава.

1955 – Мурынка Роза Паркс адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абвінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры ў амэрыканскім штаце Алабама.

2 сьнежня

1804 – Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.

1942 – Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.

1961 – выступаючы на радыё, Фідэль Кастра заявіў, што Куба будзе будаваць камунізм.

1971 – узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем эміратаў.

У гэтыя дні нарадзіліся

1 сьнежня

1792 – Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага.

1867 – Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926–1939).

1935 – Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік.

2 сьнежня

1886 – беларускі кампазытар Мікола Равенскі.

1923 – амэрыканская опэрная сьпявачка Марыя Калас.

1946 – італьянскі мадэльер Джані Вэрсачы.

1958 – алімпійскі чэмпіён, вясьляр Уладзімер Парфяновіч.

У гэтыя дні памерлі

1 сьнежня

1973 – Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраілю.

1989 – Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, у 1950-1956 – першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

2 сьнежня

1814 – францускі пісьменьнік Маркіз дэ Сад.

1980 – францускі пісьменьнік Рамэн Гары.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыцьцё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова сьвеціцца жыцьцё.

Сяргей Грахоўскі

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Алкаеў пра Канавалава: Або ён вар'ят, або яму нехта даў гарантыі

Любоў Кавалёва сустрэлася з сынам

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў Лукашэнку адмяніць сьмяротнае пакараньне
XS
SM
MD
LG