Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Сарочык: Калі еду міма Ленінскай міліцыі, твар адварочваю


Васіль Сарочык
Васіль Сарочык

Вартаўнік аўтастаянкі Васіль Сарочык, зьбіты ў Ленінскім РУУС, падаў сёньня заяву ў пракуратуру, у якой просіць перанесьці расьсьледаваньне справы аб яго зьбіцьці ў любы іншы раённы сьледчы камітэт Менску.

«У сераду на стаянку прыяжджала міліцыя, мяне шукалі. Для размовы нейкай. Казалі: „Хочам пагаварыць, ён нас ведае“. Але не прадставіліся. Мяне не было, я ў той момант быў у адваката. Пагрозаў ніякіх пакуль не было. Але тэлефанаваньні былі, і з АБЭЗу таксама. Я сказаў: „Усе пытаньні да адваката, разьбірайцеся з адвакатам“. Даў тэлефон адваката.

У панядзелак будзе сьледчы экспэрымэнт. Я сёньня занёс паперу ў пракуратуру, каб перанесьлі расьсьледаваньне справы зь Ленінскага раёну ў любы іншы раён гораду Менску. Таму што калі я нават праяжджаю міма Ленінскай міліцыі, твар адварочваю».

Дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка паведаміў:

«На сёньняшні дзень Ленінскім РУУС заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу помнікаў і надмагільных пліт, якія захоўваліся на аўтастаянцы, і вядзецца праверка па фактах катаваньняў у Ленінскім РУУС.

У Васіля Сарочыка заключаныя дамовы з адвакатам, і таму ўсе сьледчыя дзеяньні і экспэрымэнты перанесеныя. Васіль Мікалаевіч падаў заяву ў пракуратуру, каб справа была перададзеная сьледчаму камітэту любога іншага раёну».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG