Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія НПЗ не спадзяюцца на «Дружбу»


Нафтаперапрацоўчыя кампаніі Польшчы PKN Orlen і Grupa Lotos асьцерагаюцца скарачэньня паставак расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба» ў 2013 годзе і нарошчваюць імпарт нафты марскім шляхам праз Гданьск.

Акрамя таго, заводы асьцерагаюцца магчымага запаволеньня партовага экспарту зімой. Пра гэта паведамляе расейскае профільнае выданьне «Argus Экспарт нафты».

Расейская «Транснафта» лічыць, што ў 2013 годзе пастаўкі нафты для Беларусі трубаправодным транспартам павінны быць зьніжаныя да 18 млн тон, у адпаведнасьці з тэхнічнымі магчымасьцямі прапампоўваньня.

Прадстаўнікі беларускага боку, якія бяруць удзел у перамовах з Расеяй пра нафтавы балянс на 2013 год, адзначалі, што Расея плянуе скараціць прапампоўваньне нафты праз «Дружбу» ў сувязі зь неабходнасьцю дазагрузкі новага нафтаправоду БТС-2.

Прадстаўнікі кампаніі «Гомельтранснафта Дружба» прагназавалі, што Расея зьнізіць прапампоўваньне нафты па гэтым маршруце да 60–66 тыс. тон у самы бліжэйшы час, каб павялічыць аб’ёмы транспартаваньня нафты праз БТС-2,перадае "Інтэрфакс".
XS
SM
MD
LG