Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 лістапада: 60 гадоў хору імя Цітовіча, Курапаты сталі гісторыка-культурнай каштоўнасьцю


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 28 лістапада.


НАДВОРЕ


У Беларусі пахмурна, тэмпэратура да 7 градусаў цяпла.


У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, 80-гадовы юбілей нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Горкага. Пачатак а 19-ай.

Стакгольм, працяг IV форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1595 ― казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам

1700 ― Бітва пад Нарвай, у якой войска швэдзкага караля Карла XII разьбіла войска расейскага цара Пятра I

1939 ― пачалася савецка-фінская вайна 1939―1940 гадоў

1952 ― заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча

1988 ― СССР спыніў глушэньне Радыё Свабода

1993 ― урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі


У гэты дзень нарадзіліся:


1591 ― Андрэй Баболя, каталіцкі сьвяты, пакутнік; за сваю місіянэрскую дзейнасьць празваны «Апосталам Палесься» ды «Пінскім апосталам»

1667 ― Джанатан Свіфт, ірляндзкі сьвятар і пісьменьнік

1835 ― Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік

1874 ― Ўінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік

1899 ― Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік

1971 ― Андрэй Кудзіненка, беларускі і расейскі кінарэжысэр


У гэты дзень памерлі:

1646 ― Ян Альфонс Ляцкі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1686 ― Аляксандар Катовіч, рэлігійны й дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1900 ― Оскар Ўайльд, брытанскі пісьменьнік

2009 ― Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Галоўны ўрок гісторыі палягае ў тым, што чалавецтва навучыць немагчыма.

Уінстан Чэрчыль


ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Амбасадар Сурыкаў: Ну якая «адна краіна — адзін голас»...

Беларусь і сьмяротнае пакараньне

Адкрыцьцё выставы Генадзя Мацура
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG