Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 лістапада ў Стакгольме адкрываецца IV форум грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства», які штогод праводзіць Эўразьвяз.

З адной з удзельніц форуму ў Стакгольме, прадстаўніцай экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірынай Сухій праз тэлефон злучыўся карэспандэнт «Свабоды»:

«Нас ад Беларусі прыехала 23 чалавекі, гэта прадстаўнікі розных арганізацыяў: „ЭўраБеларусь“ — Уладзіслаў Вялічка, БАЖ — Жанна Літвіна, „Фонд Сапегі“ — Міраслаў Кобаса.

Таксама сярод нас ёсьць прадстаўнікі прафсаюзаў, двух саюзаў прадпрымальнікаў ды іншыя. Тут будзе форум грамадзянскай супольнасьці „Ўсходняга партнэрства“, ад 6 краін-сяброў. Гэта Грузія, Армэнія. Азэрбайджан, Малдова, Украіна, Беларусь. А таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Эўропы.

Два дні будзем працаваць у чатырох працоўных групах, якія паўтараюць тэматыку самітаў „Усходняга партнэрства“ і сустрэч на дзяржаўным узроўні. Асабіста я як прадстаўніца грамадзкай арганізацыі „Экадом“ буду працаваць у групе „Навакольнае асяродзьдзе, клімат і энэргетыка“».

Папярэднія форумы грамадзянскай супольнасьці ў межах праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» праходзілі ў Брусэлі, Познані і Бэрліне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG