Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Банка Кабулу «выпадкова» зьніклі 900 мільёнаў даляраў


Ва Аўганістане разгарэўся скандал вакол Банку Кабулу, які абвінавачваюць у датычнасьці да махлярства, у выніку якога раскралі амаль 900 мільёнаў даляраў.

Аўдыт, арганізаваны міжнароднымі донарамі, паказаў, як грошы з банкаўскіх пазыкаў апынуліся ў больш за дваццаці краінах на рахунках мэнэджэраў Банку Кабулу, іх сяброў і сваякоў.

Па паведамленьнях, большасьць пазыкаў банк прадаставіў 19 асобам і кампаніям. Паведамляецца таксама, што да справы датычныя брат прэзыдэнта Хаміда Карзая, Махмуд, які адмаўляе ўсе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG