Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны былы супрацоўнік Камітэту дзяржкантролю


Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былога супрацоўніка ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці і Менску. Яго ўзялі пад варту.

Паводле Сьледчага камітэту, гэты чыноўнік рабіў дзеі, «накіраваныя супраць інтарэсаў службы». Крымінальная справа распачатая паводле артыкулаў за злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі і за бязьдзейнасьць службовай асобы.

Паводле «Ежедневника», арыштаваны мае званьне падпалкоўніка. Справа распачатая ў рамках апэратыўнай распрацоўкі шэрагу камэрцыйных структур. Гэта ўжо трэці падпалкоўнік фінансавай міліцыі, які можа быць прыцягнуты да адказнасьці ў 2012 годзе.
XS
SM
MD
LG