Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва царквы «Новае жыцьцё» правяло тэрміновую нараду ў зьвязку з патрабаваньнем уладаў тэрмінова вызваліць будынак царквы.

Як паведаміў юрыст і вернік царквы Сяргей Луканін, прынятае рашэньне ўзмацніць духоўную барацьбу, а менавіта — днём і ўвечары ладзіць адмысловыя малітвы.

Кіраўніцтва царквы заяўляе, што ня мае намераў пакідаць будынак.

27 лістапада царква «Новае жыцьцё» атрымала пастанову Вышэйшага гаспадарчага суду, згодна зь якой царква павінна да 5 сьнежня пакінуць свой будынак. Аб 11-й гадзіне таго ж дня неабходна перадаць ключы ад будынка прадстаўнікам ЖРЭА Маскоўскага раёну Менску.

За свой будынак вернікі змагаюцца ўжо сем гадоў. У 2005-м, было прынятае рашэньне Менгарвыканкаму, у якім царкву пазбавілі зямлі. Там таксама адзначана, што яе будынак будзе прымусова выкуплены. Усе больш чым 30 судовых працэсаў царква прайграла.

У 2006-м вернікі распачалі змаганьне за царкву ў іншым фармаце — праз галадоўку пратэсту.

Цягам трох гадоў Вышэйшы гаспадарчы суд разглядаў справу, і толькі ў 2009 годзе прыйшоў да высновы: царква «Новае жыцьцё» ўсё ж мусіць пакінуць будынак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG