Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржпадтрымка беларускіх тэлеканалаў у 2013 годзе мае значна скараціцца.

Аб гэтым заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 27 лістапада на сустрэчы са старшынём Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам.

Лукашэнка сказаў, што прадпрыемства павінна само зарабляць грошы. А ўсе бюджэтныя структуры падпадаюць пад рэфармаваньне, якое прадугледжвае 25-30% скарачэньня і павелічэньне эфэктыўнасьці.

Паводле Лукашэнкі, каб зарабляць грошы, трэба «мець добрую тэлепрадукцыю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG