Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Таджыкістане забараняюць «Фэйсбук»


Старонка таджыцкай службы Радыё Свабода ў «Фэйсбуку»

Старонка таджыцкай службы Радыё Свабода ў «Фэйсбуку»

Кіраўнік Службы сувязі Таджыкістану Бег Зугураў заявіў, што ў службе прынялі рашэньне цалкам заблякаваць доступ да сацыяльнай сеткі «Фэйсбук», таму што атрымалі «масавы зварот прадстаўнікоў грамадзкасьці».

Паводле яго слоў, да яго зьвярталіся «найлепшыя прадстаўнікі грамадзкасьці», якія «стаміліся ад плыні бруду і паклёпу на розных сайтах, сярод якіх «Фэйсбук», бадай, самы вядомы». Учора Зугураў ўжо выказваў трывогу, што «Фэйсбук» «нікім не кантралюецца» і невядома, ці плаціць падаткі яго ўладальнік. «Такая дзейнасць, вядома ж, пагражае бясьпецы Таджыкістану».

Старшыня Асацыяцыі інтэрнэт-правайдэраў Таджыкістану Асамудзін Атоеў паведаміў, што да яго ўжо паступіла «вуснае ўказаньне» заблякаваць гэтую сетку, што, на яго думку, сапсуе імідж краіны.
XS
SM
MD
LG