Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Пуцін хворы


Пуцін вучыць хлопчыка-дзюдаіста
Пуцін вучыць хлопчыка-дзюдаіста

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра праблемы са здароўем у Уладзімера Пуціна, якія раней адмаўляла прэсавая служба расейскага прэзыдэнта.

У інтэрвію агенцтву Reuters, адказваючы на пытаньне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным, Лукашэнка сказаў:

«Ён кажа, мы яшчэ не гатовыя з тваёй камандай гуляць. Хрыбетнік дзесьці пашкодзіў ён. У дужаньні. Дужаўся дзесьці на дыване і пашкодзіў пазваночнік. Таму адкладаецца наша сустрэча. Я ведаю яго гэтую праблему. Ён любіць дужацца. Дужаўся, дужаўся, падняў чалавека, кідаў праз сябе, падвярнуў пазваночнік ».

Як паведамляюць СМІ, прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў адмовіўся камэнтаваць гэтыя словы кіраўніка Беларусі. Раней некаторыя заходнія назіральнікі зьвярнулі ўвагу, што ў Пуціна праблемы са здароўем і менавіта гэтым патлумачылі адсутнасьць расейскага прэзыдэнта на саміце ў Пакістане і скасаваньне заплянаванага візыту ў Турэччыну. Пры гэтым, Крэмль адрынуў такія тлумачэньні.

Аднак калі здароўе прэзыдэнта Расеі робіцца час ад часу прадметам паведамленьняў ягонай прэсавай службы, дык стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна не камэнтуецца ніколі.

Гл. таксама: На што хварэе Лукашэнка?

Лукашэнка: Я ганаруся, што я дыктатар
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG