Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ахвяры падчас пратэстаў у Эгіпце


Сотні дэманстрантаў сабраліся ў сталіцы Эгіпту Каіры на плошчы Тахрыр, каб пратэставаць супраць рашэньня прэзыдэнта Мухамэда Мурсі пашырыць свае паўнамоцтвы. У сутычках паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. Прынамсі адзін чалавек загінуў і дзясяткі былі параненыя.

У сувязі з гэтым рух «Мусульманскае братэрства» абвясьціў, што адмяняе акцыю ў падтрымку прэзыдэнта, каб зьнізіць напружанасьць у грамадзтве.

Крытыкі рашэньня Мурсі заявілі, што ён паступіў як дыктатар, калі на мінулым тыдні абвясьціў зьмены часовай канстытуцыі краіны. У адпаведнасьці зь імі, указы, распараджэньні і законы, выдадзеныя прэзыдэнтам, пачынаючы ад яго інаўгурацыі і да прыняцьця новай канстытуцыі ды абраньня парлямэнту, зьяўляюцца канчатковымі і ня могуць быць абскарджаныя ў судах.

Акрамя таго, усе судовыя органы пазбаўленыя права распускаць верхнюю палату парлямэнту, у якой пераважаюць саюзьнікі Мурсі. Уведзеныя зьмены павінны дзейнічаць да абраньня новага складу ніжняй палаты парлямэнту ў наступным годзе.
XS
SM
MD
LG