Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горацкі памятны знак Купалу перанесьлі ў батанічны сад


Памятны знак Купалу на старым месцы, архіўнае фота
Памятны знак Купалу на старым месцы, архіўнае фота

У Горках, што на Магілёўшчыне, на новым месцы ўсталявалі дэмантаваны з гары Парнас незадоўга да адкрыцьця «Дажынак» памятны знак Янку Купалу.

Паводле рэдактаркі незалежнай газэты «Ўзгорак» Галіны Буднай, памятны знак паставілі ў батанічным садзе сельгасакадэміі:

«Я яго бачыла на ўласныя вочы. Там, дзе цяпер памятны знак, утульна. Ён у самым цэнтры саду, на ўзвышшы. Да яго зрабілі прыступкі. Пра тое, што знак паставілі на новым месцы, паведаміў чытач нашай газэты. Паводле яго, знак на новым месцы ўжо некалькі дзён. Батанічны сад для звычайных наведнікаў даступны, праўда, ня ўвесь дзень. Я перакананая, што адміністрацыя акадэміі выбрала цяпер прыдатнае месца, каб імя і памяць Купалы былі годна ўшанаваныя ў Горках. Прынамсі, з памятнага знаку цяпер ня будуць зьдзекавацца, як раней».

Памятны знак Янку Купалу на гары Парнас усталявалі каля дзесяці гадоў таму. Паводле супрацоўнікаў Беларускай сельгасакадэміі, знак неаднойчы апаганьваўся. Каля яго выпівалі і спраўлялі натуральныя патрэбы. Разам з тым зьнікненьне памятнага знаку выклікала абурэньне горацкіх рупліўцаў беларускай культуры. Пасьля дэмантажу знак захоўвалі на складзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG