Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ва Ўроцлаве супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі


Уроцлаў, Сьвідніцкі пераход

Уроцлаў, Сьвідніцкі пераход

У аўторак а 13.30 каля Сьвідніцкага пераходу ва Ўроцлаве пачнецца акцыя дапамогі палітвязьням і асуджаным да сьмерці ў Беларусі.

Мэта акцыі — сабраць як найболей подпісаў пад пэтыцыямі, адрасаванымі кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Пэтыцыя будзе датычыць беларускіх палітвязьняў Алеся Бяляцкага, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, а таксама праблемы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Арганізуе акцыю ўроцлаўскі аддзел Amnesty International.
XS
SM
MD
LG