Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат па хакеі ў Беларусі могуць скасаваць з-за Расеі


Па інфармацыі расейскіх «Известий» --> http://izvestia.ru/news/540259 , Алімпіяда ў Сочы можа стаць прычынай поўнага перагляду канцэпцыі чэмпіянату сьвету па хакеі, права правядзеньня якога ў 2014 годзе выйграла Беларусь. Магчымы і такі варыянт, пры якім Міжнароднай фэдэрацыі хакею (МФХ) давядзецца цалкам скасаваць сусьветнае спаборніцтва.

Па інфармацыі расейскіх «Известий», Алімпіяда ў Сочы можа стаць прычынай поўнага перагляду канцэпцыі чэмпіянату сьвету па хакеі, права правядзеньня якога ў 2014 годзе выйграла Беларусь. Магчымы і такі варыянт, пры якім Міжнароднай фэдэрацыі хакею (МФХ) давядзецца цалкам скасаваць сусьветнае спаборніцтва.

Выканаўчы дырэктар Фэдэрацыі хакею Расеі Валер Фясюк заявіў у інтэрвію выданьню, што «цікавасьць да чэмпіянату сьвету-2014, які мае прайсьці ў траўні, фактычна праз тры месяцы пасьля Алімпійскіх гульняў у Сочы, можа быць вельмі нізкай». Паводле Фесюка на кангрэсе МФХ гэтая праблема абмяркоўвалася і як адзін з варыянтаў вырашэньня пытаньня разглядаецца стварэньне новага фармату сусьветнага спаборніцтва: многія краіны прапануюць або замяніць чэмпіянат сьвету на турнір з эўрапейскай канцэпцыяй, таму што, да прыкладу, ЗША і Канада наўрад ці дашлюць каманды, або ўвогуле скасаваць.

У самой Беларусі спадзяюцца, што справа да адмены чэмпіянату ня дойдзе, і асьцерагаюцца толькі байкоту з боку некаторых краін.

Як распавялі карэспандэнту «Известий» у Беларускай фэдэрацыі хакею, падрыхтоўка да ЧС-2014 у Менску ідзе паводле пляну. Матчы чэмпіянату мяркуецца правесьці ў двух лядовых комплексах: «Менск-Арэна» умяшчальнасьцю 15 тыс. гледачоў і «Чыжоўка-Арэна», будаўніцтва якога будзе завершанае летам 2013 году і які будзе зьмяшчаць 9,6 тыс. гледачоў.

У студзені 2012 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату сьвету і замежных турыстаў усталёўваецца бязьвізавы парадак уезду на тэрыторыю Беларусі ў пэрыяд з 25 красавіка па 31 траўня 2014 года. Падставай для бязьвізавага ўезду для турыстаў будзе наяўнасьць арыгінальнага ці электроннага квітка на матчы чэмпіянату.

— Тое, у якім фармаце пройдзе чэмпіянат сьвету ў Беларусі, будзе вырашана ў 2013 годзе на традыцыйным пасьля кожнага сусьветнага першынства сходзе ў Швэцыі. Хутчэй за ўсё фармат будзе скарэктаваны, — распавялі ў прэсавай службе Беларускай фэдэрацыі хакею.

«Известия» адзначаюць, што акрамя магчымай нізкай цікавасьці да сусьветнага першынства пасьля Алімпіяды ёсьць і іншыя прычыны магчымага перагляду канцэпцыі яго правядзеньня: Эўрапарлямэнт прапанаваў пазбавіць Беларусь права правядзеньня ЧС-2014 па хакеі, такія краіны, як Нямеччына, выступілі з прапановай аб байкоце.

78-ы па ліку чэмпіянат сьвету па хакеі мае прайсьці ў 2014 годзе ў Менску. Такое рашэньне было прынятае на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай, які адбыўся 8 траўня 2009 у Бэрне.

Пазьней шэраг парлямэнтаў і ўрадаў краін выступілі супраць правядзеньня спаборніцтва ў Беларусі з прычыны масавых парушэньняў правоў чалавека ў краіне.

У інтэрвію агенцтву БелаПАН старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін пацьвердзіў, што чэмпіянат сьвету па хакеі 2014 года, які адбудзецца ў Мінску, можа прайсьці па новай формуле.

«На генэральным кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею пасьля апошняга чэмпіянату сьвету сапраўды ўзьнімалася пытаньне аб магчымай зьмене сыстэмы правядзеньня гэтага турніру. Гэта было зроблена на падставе чэмпіянату-2012 у Фінляндыі. На ім быў шэраг матчаў, якія не выклікалі цікавасьці заўзятараў. Абмяркоўваліся магчымасьці скарачэньня колькасьці каманд у элітным дывізіёне з 16-ці да 14-ці і вяртаньня да старой формулы: 4 групы па 4 каманды», — распавёў Яўген Ворсін.

Паводле Ворсіна, магчымыя зьмены, калі яны будуць зацьверджаныя, могуць уступіць у сілу як раз з 2014 году — гэта значыць, зь менскага чэмпіянату сьвету. «Чэмпіянат-2013 дакладна пройдзе па дзейнай формуле, а што будзе ў 2014 годзе — паглядзім», — сказаў ён.

Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі сьцьвярджае, што абмеркаваньне зьмены фармату зьвязанае ў першую чаргу з спробамі зрабіць турнір больш прывабным і цікавым для гледачоў. «Размовы аб пераглядзе формулы ніяк не зьвязаныя з Алімпіядай 2014 году, такія абмеркаваньні вяліся і раней. Дыскусія была яшчэ ўлетку. Некаторыя прапаноўвалі, каб чэмпіянаты сьвету наогул не праводзіліся ў алімпійскі год. Зрэшты, паўтаруся, гэта пакуль усяго толькі абмеркаваньне, аналітыка», — сказаў Ворсін.
XS
SM
MD
LG