Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцу пагражаюць крымінальнай справай


Кіраўніцтва вайсковай часткі ў Горадні пагражае маладафронтаўцу Паўлу Сяргею пачаткам крымінальнай справы за ўхіленьне ад вайсковай службы. Яму прадставілі час «на роздум» — 2 тыдні да прысягі.

Павал Сяргей заявіў, што адмаўляецца ад прыняцьця вайсковай прысягі па рэлігійных перакананьнях. Ён лічыць свой прызыў незаконным і палітычна матываваным.

У выпадку адмовы ад прыняцьця прысягі яго таксама абяцаюць перавесьці ў чыгуначныя войскі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Маладафронтавец, як і некаторыя іншыя актывісты, патрабаваў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў сувязі з рэлігійнымі перакананьнямі. Акрамя таго, на апошняй мэдкамісіі ў Маладэчна псыхіятар зьвярнуў увагу на вялікую колькасьць адміністратыўных правапарушэньняў ў маладафронтаўца і даў яму адтэрміноўку.
Ваенкамат праігнараваў адтэрміноўку і адправіў актывіста ў войска.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG