Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амапаўцам, які наехаў на хлопчыка, зоймецца Сьледчы камітэт


Толькі праз тры месяцы ў Гомелі распачата крымінальная справа ў дачыненьні старшага сяржанта атраду міліцыі асобага прызначэньня палка патрульна-паставой службы УУС Гомельскага аблвыканкаму. Амапавец на асабістай аўтамашыне «Рэно» наехаў на вучня 2-й клясы спэцыялізаванай школы-сада № 27.

Сямігадовы хлопчык атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні.

Сьледчы камітэт кваліфікаваў дзеяньні сяржанта АМАПу паводле часткі 2 артыкулу 317 крымінальнага кодэксу Беларусі — парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з-за неасьцярожнасьці да сьмерці чалавека ці прынесла цяжкія цялесныя пашкоджаньні.

Служба інфармацыі Гомельскай ДАІ ў той дзень паведамляла пра розныя здарэньні, а наезд сяржанта АМАПу на першаклясьніка «не заўважыла».

У школе-садку № 27 паведамілі, што пацярпелы першаклясьнік ужо наведвае заняткі, але дагэтуль ходзіць зь кіёчкам.

Хлопчык не хадзіў усю першую чвэрць у школу, настаўніца займалася зь ім дома. Прыйшоў 8 лістапада на заняткі на мыліцах, зараз ходзіць з кіёчкам. У назе — жалезныя сьпіцы, распавяла завуч.
XS
SM
MD
LG