Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: канцэрт Pоmidor/Off і Green Pills, гадавіна разгрому «Вялікай арміі» Напалеона і стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 28 лістапада.

НАДВОР’Е:


Воблачнасьць, мокры сьнег, тэмпэратура +1±3 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, сумеснае пасяджэньне Савету рэспублікі і палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, адказы чальцоў ураду на пытаньні дэпутатаў. Пачатак у 10 гадзін.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная Сусьветнаму дню барацьбы са СНІДам. Пачатак у 12 гадзін.

Менск, клюб «Салтайм» (пр. Незалежнасьці, 131/1), канцэрт Pоmidor/Off і Green Pills. Пачатак у 19 гадзін.

Менск, клюб «Гудвін» (пр. Незалежнасьці, 19), канцэрт гурту «Крама» з нагоды яго 21-годзьдзя. Пачатак у 20 гадзін.

Ташкент, сустрэча кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Эўразьвязу з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым.

Брусэль, Слуханьні ў Эўрапарлямэнце па сытуацыі з правамі чалавека ў Іране і Пакістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1812 — Бітва на Бярэзіне, разгром «Вялікай арміі» Напалеона
1923 ― у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»
1943 ― Другая сусьветная вайна: пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР
1975 ― Усходні Тымор абвяшчае незалежнасьць ад Партугаліі
1991 ― Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі
1994 ― у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна вынікаў якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 ― Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар
1820 ― Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст
1880 ― Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст
1907 ― Андрэй Павук, беларускі мастак
1931 ― Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык
1958 ― Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык

У гэты дзень памерлі:

1058 ― Казімер I Аднавіцель, польскі князь
1694 ― Мацуа Басё, японскі паэт
1859 ― Вашынгтон Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя
1937 ― Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст
1954 ― Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Людзі, якія хваліліся тым, што зрабілі рэвалюцыю, заўсёды пераконваліся на наступны дзень, што яны не ведалі, што рабілі — што зробленая рэвалюцыя зусім не падобная на тую, якую яны хацелі зрабіць.
Фрыдрых Энгэльс


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Любоў Кавалёва: «Расстраляйце мяне замест сына»

Заходняя прэса: Газавае пагадненьне зь Менскам: перамога Крамля

Фёдар Караленка: «Абыйсьці ўсё можна»

Віцебск: Сяргея Каваленку будуць судзіць 5 сьнежня

Лябедзька і Ажубаліс абмеркавалі справу Бяляцкага і АЭС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG