Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень герояў — пачатак Слуцкага паўстаньня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 27 лістапада.

НАДВОР’Е:

На захадзе краіны сонечна, у сталіцы і на усходзе воблачнасьць, мокры сьнег, тэмпэратура 0±3 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, гатэль Crowne Plaza (заля «Прынцэс-2», 2-гі паверх), прэзентацыя агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на прадухіленьне хатняга гвалту і барацьбу зь яго праявамі. Пачатак у 11.00.

Менск, офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў партыі Мікалая Ўласевіча і Івана Крука «Астравецкая атамная — гэта злачынства» Пачатак у 11.00.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, брыфінг «Вынікі Беларускага інвэстыцыйнага форуму». Пачатак у 12.30.

Менск, канферэнц-заля гатэлю «Эўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28), прэзэнтацыя альтэрнатыўны праекту рэформы сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня ў Беларусі, распрацаванага экспэртамі Цэнтру аналітычных ініцыятыў «Лібэральнага клюбу» у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіраваньня. Пачатак мерапрыемства ў 19.00.

Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» прэзэнтуюць свой новы сайт пад назвай WeFightCensorship (Мы змагаемся з цэнзурай).

Пачатак візыту кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан па краінах Цэнтральнай Азіі, да 30 лістапада яна наведае Кіргізстан, Узбэкістан, Таджыкістан і Казахстан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1654 ― расейскія войскі занялі Віцебск.
1815 ― зацьверджаная Канстытуцыя Каралеўства Польскага.
1859 ― у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.
1920 — дзень герояў: першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.
1989 ― Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Летувы, Латвіі і Эстоніі.
1996 ― у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся:


1669 ― Караль Станіслаў Радзівіл, канцлер вялікі літоўскі
1874 ― Хаім Вайцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ўраджэнец Беларусі
1900 ― Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
1903 ― Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
1921 ― Уладзімер Тарасевіч, каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец, біскуп, доктар багаслоўя, доктар тэалёгіі
1947 ― Эдуард Белагураў, беларускі мастак
1947 ― Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык
1960 ― Юлія Цімашэнка, украінскі палітык

У гэты дзень памерлі:

1932 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч
1938 ― Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадзка-палітычны дзеяч

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У савана няма кішэняў.
Уладзімер Караткевіч

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


Гадавіна Слуцкага Збройнага Чыну 2011

Бел-чырвона-белыя сьцягі ў Віцебску

Беларускі Дзень герояў у Львове

Ананімнае інтэрвію былога вязьня. Свабода ў турмах

Пачаў дзейнічаць новы закон аб масавых мерапрыемствах

XS
SM
MD
LG