Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбітага ў міліцыі Васіля Сарочыка дапыталі ў Сьледчым камітэце


Васіль Сарочык

Васіль Сарочык

Васіль Сарочык — ахоўнік аўтастаянкі, зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РУУС Менску — дапытаны ў Сьледчым камітэце Менску.

Допыт праводзіўся ў рамках праверкі, якая зараз праводзіцца паводле адпаведнай заявы Васіля Сарочыка, а таксама інфармацыйна-асьветнай установы «Плятформа». Пра гэта «Свабодзе» паведамілі і прадстаўніца «Плятформы» Алена Красоўская-Касьпяровіч, і Васіль Сарочык.

Красоўская-Каспяровіч: «Васіль Мікалаевіч быў выкліканы ва ўправу Сьледчага камітэту па Менску тэлефонным званком. Зь ім паехала я, як грамадзянскі прадстаўнік. Мы склалі пісьмовае хадайніцтва аб допуску грамадзянскага прадстаўніка. Аднак у Сьледчым камітэце мне адмовілі ў прысутнасьці, спасылаючыся на невядома якія артыкулы Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, хоць паводле артыкула № 62 Канстытуцыі прадстаўнікі маюць права прадстаўляць інтарэсы грамадзян ва ўсіх органах. На жаль, для Сьледчага камітэту Крымінальна-працэсуальны кодэкс нашмат важнейшы за Канстытуцыю краіны. Па факце нядопуску грамадзянскага прадстаўніка я пакінула скаргу ў Сьледчым камітэце. На гэты момант допыт скончаны, Васіль Мікалаевіч пакінуў Сьледчы камітэт, больш падрабязнай інфармацыяй мы пакуль не валодаем».

Сарочык: «Выклікалі мяне ў Сьледчы камітэт, я распавёў усё як было, усю размову запісалі на відэа. Пыталіся, у што я быў апрануты, чаму не крычаў, як мяне вялі — у кайданках ці не, дзе сядзеў, хто біў і гэтак далей — пакуль усё нармальна. Заўтра ў міліцыі будзе сьледчы экспэрымэнт — дзе той кабінэт, як мяне клалі на крэслы, як білі і гэтак далей. Ай, і сам ня ведаю, што пра гэта думаць — спадзявайся на горшае, а лепшае само прыйдзе. Зараз я нікому ня веру, хто зь міліцыі — нікому ня веру».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG