Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле традыцыі аршанцы ўскладаюць кветкі да помніка пісьменьніку ў дзень яго народзінаў.

Тут жа, каля помніка Ўладзімеру Караткевічу ў Прыдняпроўскім парку, адбыліся літаратурныя чытаньні. У іх узялі ўдзел мясцовыя літаратары, вучні сярэдняй школы № 3, якой нададзена імя Караткевіча, і сярэдняй школы № 8, дзе пісьменьнік выкладаў расейскую мову. Зь вянкамі і кветкамі прыйшлі прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў — Партыі БНФ, моладзевага аб’яднаньня «Зьвяз», Таварыства беларускай мовы.

Выступае Рыгор Кастусёў

Выступае Рыгор Кастусёў



У сярэдняй школе № 3 быў створаны першы музэй Уладзімера Караткевіча. Перад прысутнымі выступіла яго захавальніца, былая настаўніца, а цяпер ужо пэнсіянэрка Лілія Радомская. Былі на сьвяткаваньні і дырэктаркі адчыненага пазьней гарадзкога музэю Іна Байкова і Галіна Юркевіч.

Паводле спадарыні Юркевіч, якая кіруе музэем і цяпер, імпрэзам да чарговых угодкаў Уладзімера Караткевіча прысьвечаны цэлы тыдзень. Заплянаваныя чытаньні ў школах і бібліятэках, выстава дзіцячага малюнку і канцэрт мастацкай самадзейнасьці ў самім музэі.

На ўскладаньне кветак у Воршу адмыслова прыехаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён зьбіраецца паўдзельнічаць у падобнай імпрэзе і ў Віцебску, дзе таксама ёсьць помнік Уладзімеру Караткевічу.

Бел-чырвона-белы сьцяжок для Караткевіча

Бел-чырвона-белы сьцяжок для Караткевіча

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG