Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіслач: чарговы суд за ўшанаваньне паўстанцаў


На Анатоля Валюка склалі пратакол, які ён адмовіўся падпісваць. Падобныя пратаколы складзены і яшчэ на двух сьвіслацкіх актывістаў Віктара Дзесяціка і Юры Глебіка. Суд над імі прызначаны на 27 лістапада.

У Горадні на мінулым тыдні міліцыянты ўзялі тлумачэньні пра ўдзел у акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага ў Алеся Кіркевіча. Тлумачэньні бралі таму, што ў Горадню са Сьвіслачы прыйшоў рапарт, паводле якога Кіркевіч 27 кастрычніка браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

27 кастрычніка ў Сьвіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. З гэтай нагоды ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.

У той дзень міліцыянты затрымалі ў Сьвіслачы 4-х маладзёнаў. На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі. Пазьней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алеся Крата зь Менску, Вітольда Ашурка з Бярозаўкі да 3 сутак арышту. Гарадзенца Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў.
XS
SM
MD
LG