Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі «За справядлівыя выбары» вакацый ня будзе


Вядоўца й выступоўцы – Уладзімер Кацора, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка

Вядоўца й выступоўцы – Уладзімер Кацора, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка

Прынамсі, так вырашылі актывісты кампаніі «За справядлівыя выбары» на сходзе, які 25 лістапада адбыўся ў Гомелі ў офісе Аб’яднай грамадзянскай партыі.

За працяг працы з выбарцамі аднагалосна паднялі рукі звыш 70 актывістаў з розных палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў, якія на мінулых выбарах займаліся інфармаваньнем насельніцтва, назіраньнем за галасаваньнем на ўчастках, удзельнічалі ў навучальных сэмінарах. За працяг дзейнасьці выступілі й прысутныя прадстаўнікі кампаніі зь Віцебску й Магілеву. На думку выступоўцаў, кампанія павінна дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі як грамадзкая праваабаронча-асьветніцкая арганізацыя.

Сход у Гомелі ладзіўся з ініцыятывы рэгіянальных актывістаў і нацыянальных каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі й Сяргея Калякіна. Міжсэзоннае зацішша, якое да гэтага часу суправаджала перадвыбарчыя ініцыятывы, прызнана памылковым. Людзі зараз сталі меней верыць уладам, але не прыбавілася за апошні час і прыхільнікаў апазыцыі.
Галасаваньне

Галасаваньне


На сходзе згадвалася: паводле зьвестак сацыёлягаў, 80 адсоткаў апытаных грамадзян Беларусі ня вераць у абвешчаныя Цэнтрвыбаркамам вынікі апошніх парлямэнцкіх выбараў. Многія лічаць, што ад іх пазыцыі й волі мала што залежыць. Таму найпершая задача кампаніі пашыраць кола прыхільнікаў, дамагацца празрыстых, сумленных і справядлівых выбараў – бяз гэтага нельга вырашыць ніводнай іншай палітычнай задачы. Апрача таго, барацьба за справядлівыя выбары зьяўляецца добрым падмуркам дзеля гуртаваньня дэмакратычных сілаў і ўсяго грамадзтва.
Ускладаньне вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям на плошчы Працы ў Гомелі

Ускладаньне вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям на плошчы Працы ў Гомелі


Паколькі 26 лістапада Гомель адзначае 69-я ўгодкі зь дня вызваленьня ад фашыстоўскіх захопнікаў, па заканчэньні сходу гомельскія актывісты й госьці зь Менску ўсклалі вянкі й кветкі да помніка воінам-вызваліцелям на плошчы Працы.
XS
SM
MD
LG