Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне працягваецца беларускі кангрэс



23 — 25 лістапада ў Таліне адбываецца V Кангрэс новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША і дэмакратычных сілаў Беларусі. Каля 50 удзельнікаў зь Беларусі і замежжа сабраліся ў сталіцы Эстоніі, каб абмеркаваць тактыку і стратэгію дэмакратычнага руху на 2013 — 2015 гады.

Сярод удзельнікаў — кандыдат у прэзыдэнты ў кампаніі 2010 году Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, палітоляг Юры Чавусаў. Арганізатарам кангрэсу выступіў кіраўнік «Трэцяга шляху» Павел Марозаў. Сярод спэцыяльных гасьцей — былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, палітоляг Вольга Абрамава, якая другі дзень актыўна ўдзельнічае ў працы кангрэсу.

У цэлым дыскусія носіць абстрактны характар і тычыцца глябальных стратэгіяў, а менавіта якім чынам трэба сябе паводзіць з уладамі, радыкальны ці эвалюцыйны шлях разьвіцьця павінна абраць апазыцыя.

У апошні дзень кангрэсу 25 лістапада мае зьявіцца рэзалюцыя ці плян дзеяньняў — тое, што аб’яднае ўдзельнікаў талінскай сустрэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG