Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінку — студэнцкага лідэра — не пусьцілі ў Беларусь


Прэзыдэнта Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня Лізавету Шчапяцільнікаву не пусьцілі ў Беларусь, куды яна накіроўвалася для сустрэч са студэнцкімі актывістамі.

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс «Товарищ.online», Шчапяцільнікава не змагла перасячы беларускую мяжу на цягніку Кіеў-Менск — беларускія памежнікі аб’явілі студэнцкаму лідэру, што ёй забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Прычын адмовы ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны супрацоўнікі пагранічнай службы не патлумачылі. Пры гэтым на працягу прыкладна гадзіны Шчапяцільнікавай задавалі пытаньні адносна мэты яе прыезду ў Беларусь. Тры з паловай гадзіны яе пратрымалі ў памяшканьні пагранічнай службы, а раніцай яна была адпраўлена электрычкай да станцыі Гарнастаеўка са штампам аб дэпартацыі ў білеце.

«Мяне зьнялі з цягніка ў Мінск і дэпартавалі ва Украіну, аб’явіўшы, што ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь мне забаронены... Напэўна, мы усё ж робім штосьці правільна», — напісала ў сваім твітэры Шчапяцільнікава.

Шчапяцільнікава зьяўляецца трэнэрам па пытаньнях студэнцкага самакіраваньня, яна выступала сябрам экспэртнай каманды Эўрапейскага саюза студэнтаў і Савета Эўропы ў ходзе візыту у Беларусь у 2010 годзе і ужо два гады працуе ў рабочай групе Эўрапейскага саюза студэнтаў па пытаньнях разьвіцьця студэнцкага руху ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG