Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак у кастрычніку — 4 мільёны 228 тысяч


Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак працаўнікоў у студзені—кастрычніку 2012 года склаў 3,590 тысяч рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 4,228 тысяч рублёў.

У кастрычніку ў прамысловасьці сярэдні заробак склаў 4,837 тысяч рублёў, у будаўніцтве — 5.388 тысяч., на транспарце і ў сувязі — 4,716 тысяч, у сельскай гаспадарцы, паляваньні і лясной гаспадарцы — 3,179 тысяч, у адукацыі — 2.925 тысяч, — паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце.

Заробак працаўнікоў аховы здароўя і аказаньня сацыяльных паслуг у кастрычніку склаў 3,155 тысяч рублёў, у тым ліку ў сфэры аховы здароўя — 3,238 тысяч рублёў. Сярэдні заробак дактароў склаў 5,325 тысяч рублёў.

Па рэгіёнах максымальны заробак у верасьні была ў Менску — 5,429 тысяч рублёў, мінімальная — у Берасьцейскай вобласьці — 3,744 тысяч.

Найменшы заробак па відах дзейнасьці склаўся ў сфэры адукацыі — 2,925 тысяч рублёў, максымальная — у фінансавай — 6,522 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG