Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя праніклі ў электронную пошту і скайп журналісткі Ірыны Халіп


Ірына Халіп
Ірына Халіп

Ірына Халіп паведаміла пра пранікненьне ў яе электронны акаўнт, разьмешчаны на Google. 22 лістапада журналістка атрымала пра гэта паведамленьне ад службы сэрвісу Google. Сёньня, 23 лістапада, паводле Ірыны Халіп, на яе адбылася новая атака — гэтым разам невядомыя праніклі ў яе скайп і зьмянілі там пароль. Ірына Халіп мяркуе, што гэта працуюць беларускія спэцслужбы.

«З маім мужам Андрэем мы кантактуем штодня і толькі праз скайп. Відаць, спэцслужбы імкнуцца кантраляваць яго і вырашылі скарыстаць гэты сродак сувязі», — мяркуе Ірына Халіп.

Муж Ірыны Халіп, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў, атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У 2011 годзе Андрэй Саньнікаў быў асуджаны за Плошчу на 5 гадоў зьняволеньня. Сёлета ўвесну ён быў вызвалены паводле памілаваньня Аляксандрам Лукашэнкам.

Ірыну Халіп асудзілі за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады. Журналістка мусіць бязвыезна жыць у Менску пад наглядам міліцыі. Раней Ірына Халіп распавядала пра розныя праблемы, якія ўзьнікалі ў яе са сродкамі сувязі. У прыватнасьці, на мабільны тэлефон журналісткі бесьперапынна прыходзілі званкі, з-за чаго карыстацца тэлефонам было працяглы час немагчыма.

На момант публікацыі сувязь праз скайп Ірына Халіп не аднавіла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG