Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Палестыны ў Рэспубліцы Беларусь Халед Арыкат выказаў сваё бачаньне ізраільска-палестынскага канфлікту і ўсклаў усю адказнасьць за напружанасьць у рэгіёне на, як ён выказаўся, «ізраільскіх акупантаў».

Адказваючы на пытаньне «Свабоды», амбасадар сказаў, што ўлады ягонай краіны вельмі ўважліва сочаць за тымі грамадзянамі Беларусі, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі Палестыны. «Мы робім максымум дзеля таго, каб яны былі там у бясьпецы і жылі нармальным жыцьцём», — сказаў Халед Арыкат.

Арыкат ня здолеў назваць дакладную колькасьць беларусаў, якія зараз пражываюць у Палестыне, зазначыўшы, што звычайна ў такіх выпадках кажуць пра «расейскамоўнае насельніцтва».

Таксама Халед Арыкат расказаў, што грамадзянін Беларусі, які хоча наведаць Палестыну, спачатку павінен зьвярнуцца ў палестынскую амбасаду: «Пасьля гэтага мы зьвяртаемся да ўладаў Ізраілю, каб яны далі дазвол гэтаму чалавеку наведаць Палестыну».

Здараюцца выпадкі, калі ізраільскі бок адказвае адмовай. Апошні раз гэта здарылася ў гэтым месяцы, калі прадстаўнік Беларусі зьбіраўся наведаць міжнародны моладзевы фэстываль, які праходзіў у Палестыне 11–15 лістапада. Улады Ізраілю не далі яму візы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG