Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкі «фараон» пераймае беларускі досьвед


Графіці на вуліцах Каіру

Графіці на вуліцах Каіру

У Каіры чакаюцца пратэсты супраць пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі.

Паводле заявы, апублікаванай прэзыдэнцкай канцылярыяй 22 лістапада, усе ўказы, законы і рашэньні прэзыдэнта Мухамэда Мурсі не падлягаюць адмене ні фізычнай асобай, ні любым палітычным і дзяржаўным органам.

Заява ад 22 лістапада сьцьвярджае, што прэзыдэнт мае права прымаць любыя захады, якія ён лічыць патрэбнымі, каб «абараніць рэвалюцыю, захаваць нацыянальнае адзінства або гарантаваць нацыянальную бясьпеку».

Заява таксама гаворыць аб загадзе прэзыдэнта паўторна правесьці расьсьледаваньні па фактах забойства пратэстоўцаў супраць былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака і ўжываньня гвалту супраць іх; аб падаўжэньні на два месяцы тэрміну распрацоўкі новай канстытуцыі краіны; аб пазбаўленьні судоў права распускаць канстытуцыйную асамблею і верхнюю палату парлямэнту; аб прызначэньні прэзыдэнтам галоўнага пракурора краіны.

Апазыцыйны лідэр і былы прэзыдэнт МАГАТЭ Мухамэд эль-Барадэй сказаў, што Мурсі прызначыў сябе «новым фараонам» і «ўзурпаваў усю ўладу» ў Эгіпце.

У сувязі з плянаванымі апазыцыйнымі пратэстамі на плошчы Тахрыр у Каіры эгіпэцкія сілы бясьпекі і войскі ўзялі пад ахову ключавыя дзяржаўныя інстытуты ў цэнтры эгіпэцкай сталіцы.
XS
SM
MD
LG