Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кальдэрон ня хоча, каб Мэксыка была малпай


Мэксыканскія футбольныя заўзятары
Мэксыканскія футбольныя заўзятары

Прэзыдэнт Мэксыкі прапанаваў зьмяніць назву краіны. Ён лічыць, што фармальная назва «Злучаныя Штаты Мэксыкі» капіюе назву ЗША.

Прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон, чые паўнамоцтвы сканчаюцца праз восем дзён, зноў прапанаваў зьмяніць афіцыйную назву сваёй краіны — «Злучаныя Штаты Мэксыкі» — на «Мэксыку», пад якой яе ведаюць ва ўсім сьвеце. Гэтае слова мае індзейскія карані.

Кальдэрон змагаецца за зьмену на працягу амаль 10 гадоў, аднак, мяркуючы па рэакцыі ў сацыяльных сетках, гэтая праблема мала хвалюе жыхароў краіны.

У чацьвер прэзыдэнт падпісаў дакумэнт аб канстытуцыйнай рэформе, прапанаваўшы адмовіцца ад назвы, прынятай у 1824 годзе, калі Мэксыка дамаглася незалежнасьці ад Гішпаніі — Estados Unidos Mexicanos.

«У назьве краіны Мэксыка не павінна больш малпаваць іншыя дзяржавы, як гэта было ў 19-м стагодзьдзі», — заявіў мэксыканскі прэзыдэнт.

Канстытуцыйная рэформа Кальдэрона павінна быць ухваленая абедзьвюма палатамі Кангрэсу і большасьцю мясцовых уладаў штатаў. Мэксыка адміністрацыйна складаецца з 31 штата і адной фэдэральнай акругі.

У сьнежні новым прэзыдэнтам краіны стане Энрыке Пэнья Ньета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG