Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная праблема паміж Расеяй і Польшчай — Беларусь і яе пэрспэктывы. Такая думка прагучала на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай усходняй палітыцы ЭЗ у кантэксьце расейска-польскага дыялёгу.

«Не дэмакратыя ва Ўкраіне і нават не Катынь зьяўляюцца галоўнымі пытаньнямі для далейшых стасункаў Расеі і Польшчы, — заявіў кіраўнік выдавецкага дому REGNUM Мадэст Колераў. — Беларусь і яе пэрспэктывы — вось галоўная праблема паміж Расеяй і Польшчай... Маштабны транзытны праект Расеі, Польшчы і Нямеччыны з удзелам Беларусі — вось што ўратуе адносіны паміж нашымі краінамі, менавіта на гэтай аснове адбудзецца сапраўднае прымірэньне і, дарэчы, гэта выратуе Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі».

Канфэрэнцыя «Ўсходняя палітыка ЭЗ у кантэксьце расейска-польскага кантэксту» арганізавана Цэнтрам міжнароднай і рэгіянальнай палітыкі, Польскім Інстытутам, НП «Руска-балтыйскі мэдыя-цэнтар», фондам «Расейска-польскі цэнтар дыялёгу і згоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG