Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць пакараных прастытутак павялічылася на 50 працэнтаў


Міністэрства ўнутраных спраў узмацняе барацьбу з прастытуцыяй у краіне, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер у Менску намесьнік начальніка ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС Беларусі Сяргей Каўтун.

«Органамі ўнутраных спраў Беларусі актывізавана праца па супрацьдзеяньні занятку прастытуцыяй. Гэтая тэндэнцыя будзе прадоўжана», — заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, «толькі за 10 месяцаў 2012 году да адміністрацыйнай адказнасьці за занятак прастытуцыяй прыцягнута 888 чалавек. Гэта на 50% больш, чым у мінулым годзе».

Цяпер у органах унутраных спраў на ўліку 1900 чалавек, якія займаюцца прастытуцыяй, зь іх 740 у Менску, паведаміў Каўтун.

Пры гэтым ён дадаў, што «сярод прыцягнутых да адказнасьці за занятак прастытуцыяй ёсьць і мужчыны, у тым ліку і ў рэгіёнах рэспублікі», — паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG