Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выбарчая кампанія па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня для мяне скончылася штрафам у паўтара мільёна рублёў. Пра гэта мне стала вядома праз два месяцы пасьля выбараў. Мяне абвінавацілі ў парушэньні бухгалтарскага ўліку» — распавёў сёньня «Свабодзе» намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

Паводле ягоных словаў, адбылося даволі дзіўнае супадзеньне. Падатковая камісія пачала правяраць прыватную камісійную краму, дзе Марголін працуе бухгалтарам на чвэрць стаўкі, адразу на наступны дзень пасьля яго рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

«Знайшлі пэўныя фармальныя прычэпкі, якія пры жаданьні заўжды можна знайсьці ў любой фірме. І аштрафавалі. Я з павагай стаўлюся да працы фінансавай міліцыі. Але правяраць тры месяцы краму, у якой толькі два супрацоўнікі, усё ж унікальная справа. І га мой погляд, яна зьвязана выключна з маёй палітычнай пазыцыяй».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG