Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 лістапада: Беларусь у вайне 1812 году, гадавіна "Нашай нівы"


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДАЖДЖЫ...

На працягу дня — ад 3°С да 5°С цяпла.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Менску пачнецца міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Вайна 1812 году і Беларусь», прысьвечаная 200-годзьдзю тых падзеяў. Адкрыцьцё а 10-й гадзіне ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (вул. Бабруйская, 5-а).

У Нацыянальным выстаўным цэнтры «Белэкспа» а 17-й гадзіне адкрыецца трыенале сучаснага мастацтва «БелЭкспа-Арт — 2012». У ім возьмуць удзел мастакі з усёй Беларусі, а таксама польскія, расейскія, сэрбскія і ўкраінскія творцы. Выстава будзе працаваць ад 11.00 да 21.00 без выходных.

У Горадні пачнецца трохдзённы сэмінар для ўдзельнікаў студэнцкага самакіраваньня беларускіх унівэрсытэтаў.

У Брусэлі працягнецца паседжаньне Эўрапейскай Рады, у якую ўваходзяць кіраўнікі дзяржаваў ці ўрадаў Эўразьвязу, а таксама старшыня Эўракамісіі. Рада мае вырашыць пытаньні фінансаваньня розных сфэраў у Эўразьвязе на наступныя гады.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1889 — у «Палаіс Раяль Салун» (Сан-Францыска) быў усталяваны першы музычны аўтамат.

1906 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва».

1936 — выйшаў у сьвет першы нумар часопісу «Life».

1963 — Бі-Бі-Сі пачынае вяшчаньне першага эпізоду сэрыялу «Доктар Хто», найбольш працяглага тэлевізійнага сэрыялу.

1979 — выдадзены двайны альбом Pink Floyd «The Wall».

1991 — лідэр гурту Queen Фрэдзі Мэрк’юры пацьвердзіў чуткі пра сваё захворваньне на СНІД.


У гэты дзень нарадзіліся:

1860 — Карл Яльмар Брантынг, швэдзкі палітык, першы прэм’ер-міністар Швэцыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1921).

1871 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі кампазытар, фальклярыст.

1876 — Мануэль дэ Фальля, гішпанскі кампазытар.

1887 — Барыс Карлаф, ангельскі актор.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1966 — Міхась Скобла, беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.

У гэты дзень памерлі:

1886 — Адам Кіркор, беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст.

1938 — Мікалай Красінскі, беларускі праваслаўны і сьвецкі культурна-грамадзкі дзяяч, пэдагог.

1970 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар. Адзін з заснавальнікаў беларускай опэры і сымфоніі ў БССР. У 1970-х, калі гарадзкія ўлады руйнавалі гістарычны цэнтар Менску, Я. Цікоцкі быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны.

1976 — францускі пісьменьнік Андрэ Мальро.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Прысуд Бяляцкаму абвесьцяць 24 лістапада аб 11 гадзіне
Андрэя Саньнікава вывезьлі з Магілёўскай турмы
Сьпяваць па-беларуску — небясьпечна
Што дазволена Юпітэру...

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мастацтва ёсьць бунтам супраць наканаваньня».
Андрэ Мальро
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG