Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая падатковая вайна з апазыцыяй


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Дэклярацыю запатрабавалі нават у сына гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які служыць у войску.

21 лістапада начальнік інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах у Савецкім раёне Гомеля Канстанцін Трацэўскі пастанавіў аштрафаваць грамадзкага актывіста, праваабаронцу Леаніда Судаленку на 500 тысяч рублёў.

Начальнік інспэкцыі лічыць, што спадар Судаленка парушыў парадак дэкляраваньня даходаў, маёмасьці й крыніц грашовых сродкаў — частку 1 артыкулу 23.8 Кодэксу пра адміністрацыйныя правапарушэньні.

Спадар Судаленка з гэтай нагоды заявіў «Свабодзе»:

«Мае довады пра тое, што інспэкцыя незаконна патрабавала дэклярацыю па-за тэрмінам даўнасьці не былі пачутыя. Начальнік інспэкцыі заявіў, што ён трымаецца ў першую чаргу закону пра дэкляраваньне фізычнымі асобамі даходаў, маёмасьці й крыніцаў грашовых сродкаў. Іншыя заканадаўчыя акты, такія як Грамадзянскі кодэкс, яго мала турбуюць».

Не атрымаў спадар Судаленка і ўцямных тлумачэньняў наконт таго, якім чынам раней пададзеныя зьвесткі ў інспэкцыю пра даходы траплялі ў афіцыйныя СМІ, у тым ліку ў абласную газэту. Незразумела таксама праваабаронцу, чаму ягонае прозьвішча чарговы раз уяўляе цікавасьць для падатковай інспэкцыі, чаму нават у сына, які служыць у войску, запатрабавалі дэклярацыю.

Леанід Судаленка наважаны аспрэчыць штраф. Разам з тым ён атрымаў сёньня ў падатковай інспэкцыі новае патрабаваньне падаць дэклярацыю пра даходы й маёмасьць за 4 папярэднія гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG