Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера ў Менску: музыкі агучылі нямое кіно


Кадар зь фільму «Кастусь Каліноўскі»

22 лістапада пачынаецца паказ клясыкі беларускага савецкага кінэматографу, агучанай сучаснымі музыкамі.

Унікальны праект пад назвай «Тузін. Немаўля» прэзэнтуюць інтэрнэт-партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі». Саўндтрэкі да трох фільмаў 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя стварылі гурты «Re1ikt», «Ilo&friends» і джазмэн Сяргей Пукст.

22 лістапада ў Loft café пакажуць фільмы «У агні народжаная» і «Кастусь Каліноўскі» зь Сяргеем Пукстам і гуртом Re1ikt у якасьці тапёраў.

25 лістапада беларускамоўны гурт з Польшчы «Ilo&friends» агучыць фільм «Прастытутка». 24 лістапада гурт дасьць свой першы канцэрт у Беларусі і адкрые выставу афішаў беларускага нямога кіно ў клюбе «Графіці».

«У агні народжаная» — прапагандысцкая эпапэя 1929 году пра зьяўленьне Беларускай савецкай рэспублікі.

«Кастусь Каліноўскі» — фільм 1927 году, які апавядае пра падзеі паўстаньня 1863 году.

Фільм «Прастытутка» выйшаў на экраны ў 1926 годзе і адразу стаў лідэрам пракатаў.

У кастрычніку фільмы «У агні народжаная» і «Кастусь Каліноўскі» паказалі ў Падляскай опэры ў Беластоку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG