Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напалеон прыедзе ў Беларусь


Урачыстасці ля Студзёнкі, архіўнае фота

Урачыстасці ля Студзёнкі, архіўнае фота

Адзін з нашчадкаў імпэратара Францыі Напалеона Банапарта Шарль Напалеон прыме ўдзел ва ўрачыстасьцях на рацэ Бярэзіне з нагоды 200-годзьдзя вайны 1812 году.

24 лістапада на месца пераправы войскаў Напалеона празь Бярэзіну ў Барысаўскім раёне прыбудуць пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры, былая амбасадарка Францыі Мірэй Мюсо, сябры гістарычных клюбаў Францыі, прадстаўнікі розных асацыяцый, якія займаюцца дасьледаваньнямі эпохі Напалеона.

Як паведаміла пасольства Францыі, у праграме — імша ў памяць загінулых у вайне 1812 году ў барысаўскім касьцёле, наведваньне месцаў пахаваньня ў вёсцы Студзёнка на левым беразе Бярэзіны і ўскладаньне вянкоў да мэмарыяльных помнікаў і пахаваньняў, міжнародны мітынг-рэквіем на Брылёўскім полі (каля вёскі Весялова — правы бераг Бярэзіны), паказальныя выступы з удзелам ваенна-гістарычных клюбаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG