Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слановыя косткі, марожаныя акулы і чалавечыя валасы


Беларусь экспартуе марожаных акул, слановую косьць, а таксама чалавечыя валасы, гаворыцца ў паведамленьні Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Так, паводле дадзеных Белстата, Беларусь сёлета за студзень-верасень паставіла на экспарт 59 тон марожанай акулы на агульную суму 216,4 тысячы даляраў. Увесь аб’ём экспарту гэтай прадукцыі прыпаў на Расею. Таксама Беларусь экспартавала 65 тон сьлімакоў на 348,6 тысячы даляраў. Асноўнымі пакупнікамі беларускіх сьлімакоў былі Францыя, Літва і Чэхія.

Сярод неядомых экзатычных пазыцый беларускага экспарту апынуліся слановая косьць і косткі іншых жывёл. У гэтую пазыцыю таксама ўваходзяць панцыры чарапах, кітовы вус, рогі, капыты, пазногці, дзюбы, кіпцюры. Усяго за студзень-верасень Беларусь прадала 254 тоны такой прадукцыі на 87,2 тысячы даляраў Амаль увесь аб’ём экспарту прыпаў на Нямеччыну.

Акрамя таго, як паведамляе Інтэрфакс, у разьдзел экспарту тавараў «Жывыя жывёлы; прадукты жывёльнага паходжаньня» ўвайшлі чалавечыя валасы. За студзень-верасень было прададзена 49 кіляграмаў чалавечага воласу на 13,5 тысячы даляраў. Асноўнымі пакупнікамі беларускіх валасоў сталі ЗША, Ізраіль і Кітай.

Як вядома, у Беларусі няма сланоў і акул, а сьлімакоў зьбіраюць на былых панскіх сядзібах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG