Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Алматы зьвярнулася ў суд і патрабуе закрыць тэлевізійны канал «К+», газэты «Рэспубліка», «Погляд», некалькі іншых газэт, навінавых парталаў і сайтаў.

«Паводле інфармацыі, распаўсюджанай генэральнай пракуратурай Казахстану, аналіз зьместу перадач тэлеканалу «К+», публікацый у газэтах «Погляд », «Голас Рэспублікі», інтэрнэт-парталаў «Рэспубліка», «Стан-ТВ » і іншых матэрыялаў паказаў наяўнасьць у іх прапаганды гвалтоўнага захопу ўлады і падрыву бясьпекі дзяржавы», – піша партал «Рэспубліка».

Дарэчы, менавіта «Рэспубліка» і «К+» былі першымі СМІ, якія распавялі пра страйк і наступныя беспарадкі ў Жанаазэне.
XS
SM
MD
LG